![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Камуністы і камунізм у Эўразьвязе
У Заходняй Эўропе мы назіраем цікавыя перамены. Грамадзяне, сытыя экспэрымэнтамі, якія праводзяць над імі лібэралы і сацыялісты, пачалі актыўна галасаваць за прадстаўнікоў правых народных, хрысьціянскіх, кансэрватыўных партый. 12/3/2010 › Навіны Ва ўмовах глыбокага эканамічнага крызісу мы назіраем, як мільёны людзей у Заходняй Эўропе пытаюцца (і часам масава ды вельмі агрэсіўна): навошта існуе Эўразьвяз і чаму яны павінны карміць і ўтрымліваць у стане камфорту легіёны эўрабюракратаў? 12/3/2010 › Навіны Чаму не чуваць звона Чарнобыля? Інтэрв’ю з Яўгенам Канаплёй, дырэктарам Інстытута радыёбіялогіі, было апублікавана ў часопісе «Российская федерация сегодня» № 13, ліпень 2008 (http://archive.russia-today.ru/2008/no_13/13_topic_04.htm). 6/3/2010 › Навіны Рыцар нацыянальнага Адраджэньня (Выстава твораў Лявона Баразны) Маладзейшыя ўзростам людзі часта чулі і чуюць ад старэйшых творцаў згадку пра Лявона Цімафеевіча Баразну (1928-1972). У расповедзе многіх беларускіх патрыётаў пра сваё юнацтва, творчае станаўленьне і крыніцы любові да Бацькаўшчыны абавязкава прагучыць імя гэтага чалавека. 28/2/2010 › Навіны Галоўным ёсьць народная салідарнасьць (Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 14 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, — “Пра сэнс антыбеларускай палітыкі” (будзе надрукаваны). З дакладам аб палітычным і сацыяльна-эканамічным становішчы ў Беларусі і ў сьвеце выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні Фронту і Партыі. Нават людзі далёкія ад фронтаўскіх патрыятычных пазыцыяў (напрыклад, старшыня Саюзу прадпрымальнікаў Беларусі Карагін) прадказваюць, што “мытны саюз” з Расеяй азначае ў пэрспэктыве зьнішчэньне беларускага бізнэсу. 16/2/2010 › Навіны Ладуцька Уладзімер Сьцяпанавіч (14.10.1938 – 1.2.2010) Ня стала нашага дарагога сябра. Спадар Уладзімер быў з намі з самага пачатку дзейнасьці Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. 5/2/2010 › Навіны Выказваю спачуваньне і жаль родным і блізкім Уладзімера Сьцяпанавіча Ладуцькі 2 лютага 2010 г. Зянон Пазьняк 3/2/2010 › Навіны Мы знойдзем наш Грааль у Беларусі
Важнай падзеяй у беларускім жыцьці ў Нью-Ёрку сталася прэзэнтацыя кнігі “Парсіваль”, якую выдаў Зянон Пазьняк. Прыемна, і сымвалічна, што гэтая добрая падзея адбылася напярэдадні вялікага сьвята — Божага нараджэньня (20 сьнежня 2009 г.) 3/2/2010 › Навіны РАСПРАДАЮЦЬ БЕЛАРУСЬ, КАБ ПАЗЬБЕГНУЦЬ АДКАЗНАСЬЦІ (Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 10 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Ягонае існаваньне – небясьпека для нацыі” (публікуецца). 12/1/2010 › Навіны Зянон Пазьняк: Ягонае існаваньне – небясьпека для нацыі (Выступ на студзеньскім Сойме КХП – БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Шчыра кажучы, нават здалёку назіраць за тым, што адбываецца ў Беларусі і як паводзіць сябе рэжым, робіцца нязносным выпрабаваньнем. Можа зблізку інакш выглядае гэты маразм. Усю палітыку, эфір, сеціва запаланілі сваркі паміж мафіямі з адпаведным узроўнем гаварэньня, тэмай і лексікай. 11/1/2010 › Навіны Дарагія землякі, фронтаўцы, паважаныя беларусы. Шчыра зь любовяй 31/12/2009 › Навіны Нью-Ёрк. Прэзэнтацыя кніжкі “Парсіваль” (Аб’ява) 20 сьнежня, ў нядзелю, ў Грамадзкай залі Беларускай царквы на Атлянтык эвэню, 401 у Брукліне адбудзецца прэзэнтацыя кніжкі “Парсіваль”, выдадзенай у выдавецтве “Беларускія Ведамасьці” Зянонам Пазьняком. Пачатак а 13-й гадзіне. Можна будзе набыць кніжку і часопіс “Беларускія Ведамасьці”, пасьвечаны Дню Незалежнасьці. – Інфармацыя — 18/12/2009 › Навіны Сябры Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ выказваюць шчырыя спачуваньні адказнаму сакратару Управы Фронту і Партыі сп. Алесю Чахольскаму ў сувязі з напаткаўшым яго горам – сьмерцю МАЦІ. 17 сьнежня 2009 г. Выказваю маё шчырае спачуваньне Алесю Чахольскаму ў сувязі са сьмерцю Маці. Дарагі Алесь, разумею горыч Твёй утраты найдаражэйшага і найбліжэйшага табе чалавека на гэтай зямлі. Дай Бог табе сілы перанесьці гэтую ўтрату па хрысьціянску, а маці тваёй хай будзе Царства нябеснае яе душы і вечны спакой. З падтрымкай Зянон Пазьняк 17/12/2009 › Навіны Зянон Пазьняк: ЗЬМЕСТ ПРАПАГАНДЫ І СУТНАСЬЦЬ ПАДЗЕЙ (Выступ на сьнежаньскім Сойме Перамены, якія адбываюцца ў расстаноўцы рэжымных сілаў пасьля ўтварэньня “Усходняга партнёрства”, паказваюць, што па структурнай арганізацыі, кадравым разьмеркаваньні і дзеяньнях гэтая палітыка робіцца ўсё больш безадноснай, адасобленай ад нацыянальных інтарэсаў Беларусі і ад рэальнага змаганьня з рэжымам увогуле. 14/12/2009 › Навіны Узурпатар здае народную маёмасьць маскоўцам (Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ) 13 сьнежня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. 14/12/2009 › Навіны Зянон Пазьняк: Я разумеў, што творыцца містэрыя (Інтэрв’ю С. Навумчыка 28.10.2009) 29 кастрычніка 1989 году тысячы людзей прайшлі ад Усходніх могілак да Курапатаў, дзе правялі мітынг-рэквіем і ўсталявалі першы крыж. Пра падзеі таго дня ўзгадвае першаадкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк. 4/12/2009 › Навіны Сяргей Навумчык: Памяць і забыцьцё Курапатаў Дваццаць гадоў таму, на Дзяды, 29 кастрычніка 1989 г., тысячы людзей, выцягнуўшыся ў ланцуг на некалькі кілямэтраў, ішлі да Курапатаў. Наперадзе калёны несьлі сямімэтровы крыж. 4/12/2009 › Навіны Шляхам Слуцкага Збройнага Чыну 30/11/2009 › Навіны Зянон Пазьняк: Слуцкі збройны чын – прыклад у барацьбе Настае памятны Лістапад і гэты час зноў нагадвае нам аб змаганьні, аб нашых змагарных продках. Тады, ужо скора сто гадоў таму, людзі ваявалі за свабоду амаль выключна сілай зброі. 29/11/2009 › Навіны Мэмарыяльныя мерапрыемствы ў Лошыцкім Яры 10/11/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002009 |
